Свабоду слова замянілі затрыманнямі і прапагандай?
2020-08-28 23:59
Перыядычна сілавікі ладзяць сапраўднае паляванне на журналістаў.
Здаралася такое і раней, але асабліва відавочнай такая практыка стала
падчас сёлетніх акцый пратэсту. Такія спробы перашкоды працы незалежных
СМІ выглядаюць асабліва абуральнымі на фоне пашырэння працы ў Беларусі
расійскіх прапагандыстаў.
Ці законна дзейнічаюць сілавікі ў
дачыненні да журналістаў? Ці павінны журналісты паказваць знятыя падчас
акцыі кадры і выдаляць па патрабаванні? Якія пагрозы нясе прыцягненне
расійскіх прапагандыстаў да працы ў беларускіх дзяржаўных СМІ?На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў
Андрэй Бастунец і медыяэксперт
Паўлюк Быкоўскі.