- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
КПБ, "НЛА" і манаполія на друк. Зноў наша штотыднёвая беларуская газэта СВАБОДА выходзіць з друку амаль празь месяц. Што здарылася? Прычына адна - манаполія КПБ на друк у БССР. Аказалася, што ў кожнай друкарні ўсё яшчэ дзейнічаюць партыйныя функцыянеры-сакратары. Яны гатовыя друкаваць і друкуюць любую "чарнуху-парнуху", сальныя анекдоты ды ўсялякую містыку, абы толькі не было крытыкі іхняй марксісцка-ленінскай ідэалёгіі. Гэтак пры поўнай манаполіі на друк у таталітарнай Вандэі ствараецца ілізія "свабоды слова".