- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перыяд сусветнай гісторыі, які разглядаецца ў падручніку, ахоплівае два стагоддзі — ад Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. да нашых дзён. У адпаведнасці з агульнапрынятай перыядызацыяй усё XIX ст. і пачатак XX ст. адносяцца да новага часу. Вылучэнне навейшай гісторыі ў адносна самастойны перыяд тлумачыцца перш за ўсё тым, што яна самым цесным чынам пераплятаецца з праблемамі сучаснасці. Першая сусветная вайна, якая стала рубяжом новай і навейшай гісторыі, выклікала да жыцця шэраг падзей і тэндэнцый, што вызначылі своеасаблівасць XX ст. (Уводзіны, фрагмент)