- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Ходарава, сваю вёску, Іван Калядка прыехаў ноччу, блізка да першых пеўняў. З цягніка ў Магілёве ён сышоў познім вечарам, калі аўтобусы ў яго бок ужо не ішлі, ды пашанцавала — злавіў начнога таксіста. Гнаць за паўсотню кіламетраў той адмовіўся, а за горад падкінуў, і там, у полі, Калядка галасаваў, пакуль не спыніў парожні самазвал. Пажылы шафёр уважыў, прывёз аж у вёску, і грошы, дзівак, не ўзяў. Закурылі, паціснулі адзін аднаму рукі, і машына вярнулася на асфальт, а Калядка дзе з кабіны вылез, там, на родненькай вуліцы, і стаяў з лёгкім салдацкім чамаданчыкам, цяжка абсунуўшыся плячыма на новыя варанёныя мыліцы. (фрагмент)