be

Суднік Станіслаў

Суднік Станіслаў

Суднік Станіслаў Вацлававіч (21.09.1954, в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), ваенны інжынер, падпалкоўнік, паэт, культуролаг, журналіст. Скончыў Вышэйшае зенітнае ракетнае вучылішча войск супрацьпаветранай абароны (СПА) краіны (1977) і Цвярскую камандную акадэмію імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава (1992). Служыў у зенітна-ракетных дывізіёнах на Урале (1997 – 1993), на палігоне СПА ў Казахстане (1983 – 1993). Прымаў удзел у больш за 300 баявых пускаў ракет. Узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі” (за першыя 100 пускаў) і ордэнам “За службу Радзіме”. Узначаліў Беларускі нацыянальны рух у Прыазёрску (1998). Пераведзены ў Беларусь, камандаваў зенітна-ракетным дывізіёнам у Мастах і Росі (1992). Зволены ў запас у 1994 г. З 1994 г. у г. Ліда. Старшыня Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання (ГА) Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Францыска Скарыны. Сябра сойму ГА БНФ “Адраджэнне” і партыі БНФ. Рэдактар газеты ТБМ “Наша слова”. Рэдактар часопіса “Лідскі летапісец”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001. Сябар беларускай асацыяцыі журналістаў. Выдаў: “Кароткі расійска-беларускі вайсковы слоўнік”; “Расійска-беларускі вайсковы слоўнік” на 8000 слоў (сумесна з С.Чыславым); “Шыхтавы статут Беларускага войска”; кнігі вершаў “Пагоня за мову”, “Мой Грунвальд”. Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Браніслава Тарашкевіча “За абарону роднай мовы” і адпаведным дыпломам (25.03.2002). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

Суднік Станіслаў. Выданьні

Беларускія думкі, звычаі, абрады
pdf

Беларускія думкі, звычаі, абрады

з Лідскага павета ХІХ стагоддзя
Лаўрэш Леанід, Суднік Станіслаў - укладальнікі

Выданне часопіса “Лідскі летапісец” і ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. У зборнік уключаны этнаграфічныя публікацыі, зробленыя ў XIX стагоддзі на аснове матэрыялаў, сабраных у былым Лідскім павеце Уладзілавам Вярыгам, І. Юркевічам і Бірутай.... Болей »

Пілігрымка да дому
pdf

Пілігрымка да дому

Сказ
Суднік Станіслаў

Вершаваны аповед. створаны на падставе легендаў вёскі Сейлавічы Нясвіжскага раёна. Менскай вобласці і вусных ўспамінаў жыхароў Сейлавіч Яна Некраша, Казіміра Некраша, Гелены Кувалдзінай, Ганны Суднік, Юзафа Кірашова, Юрыя Савіцкага. Гэліы аповед пісаўся з пачуццём глыбокай падзякі да ксендза Юзафа, пробашча... Болей »

Літва
pdf

Літва

Гістарычныя паэмы, балады, пераклады
Суднік Станіслаў

Кніга ўключае паэмы і балады “ліцвінскай” тэматыкі, напісаныя аўтарам у розныя гады, а таксама пераклады Яна Чачота, Міхаіла Лермантава, Антонія Гарэцкага, Юліюша Славацкага, Камілы Эміліі Макрэцкай на тую ж тэму. У якасці ілюстрацый узяты сярэднявечная гравюра і малюнкі ЯнаМатэйкі.... Болей »

Стэнаграфія
pdf

Стэнаграфія

Навучальны дапаможнік
Суднік Станіслаў

Першы ў гісторыі навучальны дапаможнік па стэнаграфіі на беларуск ай мове. У кнізе прэзентуецца беларуск ая сістэма стэнаграфіі, распрацаваная аўтарам на аснове сістэмы Сакалова, якая ляжыць у аснове многіх славянскіх сістэмаў. У дапаможніку ўлічаны досведы трохгадовага выкладання аўтарам беларускай... Болей »

Лідскія скрыжалі
pdf

Лідскія скрыжалі


Суднік Станіслаў

У кнізе паэта і краязнаўца Станіслава Судніка сабраныя вершаваныя эцюды на тэмы лідскай гісторыі, напісаныя ім за апошнія 10 гадоў для часопіса "Лідскі летапісец". Біблейскія скрыжалі - гэта каменныя табліцы, на якіх запісаны дзесяць запаведзяў, што Бог прадыктаваў Майсею. У пераносным сэнс е скрыжалі... Болей »

Мой Грунвальд
pdf epub

Мой Грунвальд


Суднік Станіслаў

Кніга "Мой Грунвальд" пісалася доўга. У яе ўвайшлі вершы розных гадоў, але ў асноўным гэта вершы Казахстанскага перыяду і вершы апошняга часу. Пад кожным вершам стаіць дата напісання. Гэта зроблена не для нейкай важкасці ці яшчэ чаго. Вершы пісаліся ў эпоху рэзкіх пераменаў у грамадстве. Разам мянялася... Болей »

Расейска-беларускі вайсковы слоўнік
pdf

Расейска-беларускі вайсковы слоўнік


Суднік Станіслаў, Чыслаў Сяргей

Утрымоўвае 8000 словаў і словазлучэнняў сучаснай вайсковай і побытавай лексікі. Прызначаны для вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, памежных і ўнутраных войскаў. выкладчыкаў і навучэнцаў вайсковых і цывільных навучальных установаў, а таксама для настаўнікаў фізкультуры і данаборнай падрыхтоўкі... Болей »

Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік

Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік


Суднік Станіслаў

Слоўнік змяшчае больш 1000 тэрмінаў па асноўных галінах вайсковай снравы. У дадатку пададзеныя практычна ўсе ўжывальныя шыхтовыя і пазашыхтовыя вайсковыя каманды. Слоўнік прызначаецца вайскоўцам Узброеных Сіл, навучэнцам і выкладчыкам вайсковай справы ў навучальных установах Рэспублікі Беларусь.... Болей »

Ад лідскіх муроў 7
pdf

Ад лідскіх муроў 7

Літаратурна-мастацкі зборнік

У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку лідскіх літаратараў, крытыкаў, даследчыкаў літаратуры, кампазітараў за 2010-2011 гг. У зборнік трапілі матэрыялы, якія былі апублікаваны ў гэтыя гады або падрыхтаваны да друку. У зборнік увайшлі і іншыя матэрыялы, датычныя літаратурнага жыцця Лідчыны.... Болей »

Сцежкамі Мастоўшчыны 2 / 2007

Сцежкамі Мастоўшчыны 2 / 2007

Гісторыка-краязнаўчы часопіс

Краязнаўцамі Мастоўшчыны была зроблена спроба па ініцыятыве Язэпа Палубяткі падоўжыць традыцыі “Праменьчыка”. У лістападзе 2006 г. пабачыў сьвет, на вялікі жаль, адзіны нумар гісторыка-краязнаўчага часопіса “Сцежкамі Мастоўшчыны”. Зварот да чытачоў у часопісе быў многаабяцальным. Але…, ідзе 2008 г.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org