be
epub

Сучасны канфлікт

Карпюк Аляксей
Аповесць

Аднойчы, памятаю, наш абласны цэнтр усхваляваў трагічны выпадак. Ад нашага горада ў поле вядзе кіламетраў з дзесяць стужка асфальту. Праклалі яе яшчэ немцы, яны збіраліся ў канцы асфальту нешта будаваць, не паспелі, пакінулі гораду трафей — шырокі і роўны, як стол, кавалак дарогі, які нікуды не вядзе. Людзі празвалі яго тупіком і знайшлі яму ўжытак. Рэйсавы транспарт па ім не ходзіць, тут гараджане прабуюць свае новыя веласіпеды, матаролеры, матацыклы, машыны... I вось на гэтым тупіку здарылася жудасная катастрофа. Доктар псіхалагічных навук з медінстытута Станкевіч на асфальце прабаваў свой новенькі «Масквіч». На толькі што купленай «Волзе» яму насустрач выскачыў работнік «Інтурыста» Вавілаў з недалёкага гарадка. Станкевіч чамусьці дадаў газу, уключыў сігнал, раптам звярнуў на левы бок і ўрэзаўся ў машыну Вавілава. На «Волзе» і «Масквічы» яшчэ стаялі абмежаваль-нікі, аднак хуткасць збліжэння абодвух у суме раўнялася ста дваццаці кіламетрам! (фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Карпюк Аляксей
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
  • Дата выхаду: 2015
  • Выдавец: Kamunikat.org
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © by Аляксей Карпюк; Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Сучасны канфлікт. Аповесць, Франтавы дзённік, Не зусім гродзенскія гісторыі, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. — 317 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org