- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У фондах Бібліятэкі Віленскага Універсітэта зберагаецца каштоўны дакумант, напісаны ў 1532 годзе Іванам Сегеневічам. Сёлета копія гэтага рукапісу была намі заказана і тут упершыню прэзентуецца. Дзякуючы дапамозе прафесара Сяргея Тэмчінаса з Вільні дакумант быў поўнасцю адчытаны. Гісторыя ўзнікнення дакуманту звязана з пасвячэннем дарквы Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі супраскага манастыра. Пачаткі яе пабудовы адносяцца да 1509 г., калі ігумен Пафнуцій (Сегень) атрымаў ад караля і вялікага князя Жыгімонта I на гэта згоду. Будова вялікай царквы працягвалася пры ігумене Іоне (Сегеневічу) і яго наступніках. Каля 1530 года храм быў ужо гатовы для пасвячэння.