en
pdf

Сцюдзёны вырай

Марціновіч Віктар

Гэты тэкст быў цяжкім выпрабаваннем для мяне, больш цяжкім за ўсё, напісанае дагэтуль. Пачаўшы бадзёра, з мехам стылістычных задумаў, прагай моўнай эквілібрыстыкі ды мігацення напаўпразрыстых сэнсаў, я спатыкнуўся ўжо на першым абзацы, які пісаў некалькі гадзінаў. Я быў паралізаваны моўным здранцвеннем, немагчымасцю выкласці нават простую думку так, каб яна трымцела ад напружанасці, марознае звонкасці (гэта так проста зрабіць па-руску!). З галавы не йшла парада Акудовіча: пішыце па-беларуску, каб спыніць занадта хуткі ў вас тэмп пісання, каб біцца за кожнае слоўца, кожны рытмічны прыпынак, вымяраючы ўсё з лінейкай. І – тое, што ў першы дзень падалося вар’яцтвам, у рэшце рэшт ператварылася ў працу нейкага іншага (вышэйшага? Хочацца думаць, што вышэйшага, чым раней, інакш – якога д’ябла!..) парадку. У новыя ўзаемаадносіны са словам. У новае разуменне пісання, калі ўзважаным ёсць кожны сказ, калі кожнае трэцяе слова прасканаванае ў слоўніку на лексічную адэкватнасць, металічныя прадметы ды выбуховыя рэчывы, здольныя знесці ўсю грацыю тэкставай пабудовы. (Аўтар)

Catalog: Kamunikat.org
Belarusian Authors: Марціновіч Віктар
  • Publication Date: 2011
  • Editor: Дорская Аляксандра
  • Category: Belles-Lettres
  • Book Collection: KAMUNIKAT
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org