- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сонца смаліць дзень пры дні, у небе ні аблачыны, а вецер набяжыць — абдасць сухменню, быццам з пустыні, і зноў не аддыхаешся, не астынеш. Паша — няма бяды: зялёная, жаўцень зачапілася дзе-нідзе, нясмелая, бо зіма выдалася снежная, вясна позняя, паводкі па заліўных лугах трымаліся доўга, ды і дажджы прашумелі ці даўно, цёплыя, з прыпаркамі, лілі дні тры. Гарачыня ў маі, пасля тыя дажджы, і вось зноў смаліць-парыць. Летась касілі ў дождж, ліло і ліло, не перастаючы, усе травы на сянаж пусцілі, пад цэлафанавую плёнку схавалі, а сёлета і сенажу хопіць, і сена — стагоў панастаўлялі. Хоць дождж патрэбны. Жыта налілося, яму суш не страшная, а ярына, лён пачалі гарэць, і бульбу, дзе на пяску, прысушыць. Трэба дождж. (фрагмент)