- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новы раман Андрэя Федарэнкі „Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў яго папярэдняй кнізе „Жэтон на метро”.
Падзеі ў рамане, як піша сам аўтар, пачынаюцца „даўно, ледзь не ў даайфонаўскую эпоху, прынамсі, задоўга да Вялікага Каранціну і ўсяго, што затым пачалося”, калі „на базе айчыннай кінастудыі вырашылі стварыць нешта кшталту філіяла”. Яго героі - малады рэжысёр і пажылы сцэнарыст.
І хаця створаны як філіял ці даччынае адгалінаванне FilmBell - гэта не Галівуд, але сюжэт „Сцэнарыста” закручаны па-майстэрску, а тэкст насычаны жыццёвай філасофіяй, трапнымі выразамі і назіраннямі. „Сцэнарыст” – сапраўдны дэтэктыў і адначасова - драма з непрадказальным фіналам.
Кнігу ўжо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, а першая сустрэча з чытачамі адбудзецца 15 лютага ў Вільні падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю „Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, дзе Камунікат будзе анансаваць свае новыя выданні.