- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў пракуратуру і Мінаблвыканкам па факце прымусовай працы на Вілейшчыне, дзе людзей сагналі збіраць кукурузу. Як стала вядома “Нашай Ніве” ад жыхароў горада Вілейка, на днях дзяржаўным прадпрыемствам з выканкама прыйшла «разнарадка» паслаць рабочых на прыборку кукурузы. Людзі з вялікім задавальненнем зрывалі пачаткі кукурузы, збіралі са снегу кожнае зярнятка, іх не спыняў ні холад, ні бруд. У працэсе працы людзі смяяліся, абмяркоўвалі поспехі гэтай пяцігодкі, казалі пра тое, як ім пашанцавала жыць у сацыяльна-арыентаванай дзяржаве, і вядома ж клеймавалі Абаму, які паслаў на нашу квітнеючую Беларусь зіму ў лістападзе”, - саркастычна адзначыў аўтар публікацыі ў сацыяльных сетках.