Страчаная Беларусь: як яе вярнуць і пры чым тут Захад
2023-04-07 16:44
Праграмны даклад з асэнсаваннем памылак палітыкі Захаду адносна Беларусі апублікаваў днямі дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня. Што праўда, палітолаг не толькі крытыкуе заходніх палітыкаў, але і дае 6 парад наконт таго, як можна выправіць сітуацыю і дапамагчы беларусам зрабіць так, каб Беларусь выйшла з-пад расійскага кантролю і дэмакратызавала палітычную сістэму.
Якія канкрэтна памылкі дапусціў “калектыўны Захад” у сваіх спробах уздзейнічаць на лукашэнкаўскі рэжым? Ці можна выправіць сітуацыю і што для гэтага патрэбна зрабіць? Ці магчымыя перамовы з Лукашэнкам і адкуль вера ў тое, што ад іх будзе карысць?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня.