«Стой, страляю!» Намесьнік бізнэс саюзу пра затрыманьне і турму
2021-04-12 22:08
27 сакавіка ў цэнтры Менску затрымалі Алеся Герасіменку, намесьніка дырэктара Бізнэс-саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага.
Падчас затрыманьня сілавікі пагражалі яму агнястрэльнай зброяй.
У менскай турме на Акрэсьціна і ў Жодзінскай турме Алесь Герасіменка сутыкнуўся як з ужо «звыклымі» нязручнасьцямі, такімі, як адсутнасьць матрацаў, перапоўненасьць камэраў і штодзённыя «расьцяжкі», так і з сапраўднымі катаваньнямі: чалавек з хворымі каленямі ўпаў і разьбіў галаву, пасьля таго як яго прымушалі прысядаць, а іншаму, які адмовіўся наступаць нагамі на бел-чырвона-белы сьцяг, паламалі руку.