«Стары Ольса», Піт Паўлаў і Памідораў прысьвяцілі песьні памяці Рамана Бандарэнкі
2020-11-15 13:41
Музыкі адрэгавалі на трагічную сьмерць Рамана Бандарэнкі, якога пабілі і завезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску.
Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» прысьвяціў песьню памяці Рамана Бандарэнкі.
Сьпявак
Аляксандар Памідораў таксама прысьвяціў песьню памяці Рамана Бандарэнкі і словам «Я выходжу» — апошнім, якія Бандарэнка напісаў у чат перад сьмерцю.
Сьпявак
Піт Паўлаў, лідэр гурту N.R.M., таксама прысьвяціў новую песьню памяці Рамана Бандарэнкі.