«Стартапніца»: Украіна перахоплівае ў Беларусі сцяг IT-драйвера рэгіёна
2020-11-14 10:30
Дзмітрый Цітоў — IT-журналіст, які вучыўся на гуманітарным факультэце БДУ, працаваў на тэлебачанні, а апынуўся ў "Парку высокіх тэхналогій" на пасадзе прэс-сакратара.
У сакавіку Цітоў звольніўся, каб развіваць свой праект, але апынуўся ва Украіне — сярод супрацоўнікаў кампаніі Powercode.
Пра змену абстаноўкі, дэталі рэлакацыі, некалькі сумоўяў за дзень і ўкраінскую IT-сферу размаўляем з Дзмітрыем Цітовым. Як заўжды, дапамагае весці "Стартапніцу" Юлія Няхай.