«Стартапніца»: Ці можна падрабіць званок пра «Дзве скрыні «Масандры»?
2020-11-20 22:57
Іван Вядзенін, эксперт па тэхналогіях апрацоўкі гуку, ужо быў госцем "Стаптапніцы" — як кафаўндар праекта, які ўмее аналізаваць эмоцыі суразмоўцаў падчас размовы па тэлефоне.
Ён распавядзе пра свой бэкграўнд і пра тое, якія задачы на тэму распазнавання/імітацыі голаса яму даводзілася вырашаць. А пасля пагутарым пра хіты апошняга часу — "злітыя" запісы размоваў паміж людзьмі, якія размаўляюць галасамі
Дзмітрыя Баскава і
Наталлі Эйсмант.