«Стартапніца»: Secret Protectors Club ад аўтаркі «Гэта Беларусь, дзетка!»
2021-06-12 15:41
Сёння ў "Стартапніцы" расказваем пра праект "Таемны клуб абаронцаў". Гэта лісты з малюнкамі і вясёлыя простыя заданні, якія дапамагаюць выхаваць у дзецях беражлівае і паважлівае стаўленне да прыроды.
Праект ужо сабраў на "Кікстартары" 81% ад неабходных інвестыцый.
Рухавік праекта — Марыя Чаракова, беларуска, якая цяпер жыве ва Утрэхце, Нідэрланды. Колькі гадоў таму яна разам з Мартай Чарнавой стала вядомая, калі апублікавала кнігу "Гэта Беларусь, дзетка!".
Сёння Марыя на сувязі з Еўрарадыё — і раскажа пра Secret Protectors Club.