«Стартапніца»: Ліхачэўскі пра Deepdee і падтрымку сілавікоў, якія звольніліся
            
                2020-09-12 23:44
            
             
                        
                
З сённяшнім госцем "Стартапніцы" — Яраславам Ліхачэўскім — мы хацелі гаварыць пра яго стартап Deepdee, які распазнае хваробы па фатаграфіі вочнага дна. 
Сітуацыя падкінула яшчэ адну тэму: Яраславам і іншымі ўдзельнікамі ініцыятывы BySOL, якая падтрымлівае сілавікоў, што звольніліся, зацікавілася міліцыя.
Пра развіццё ўнікальнага стартапа з беларускімі каранямі — і пра тое, як на яго заснавальнікаў можа паўплываць палітычная сітуацыя ў Беларусі, — у сённяшняй "Стартапніцы" гаворым з Яраславам Ліхачэўскім.