«Стартапніца»: Edumus, 3Minutes Job, CompAct і іншыя EdTech-стартапы
2021-09-04 22:10
EdTech — гэта глабальны трэнд. Свет перажывае бум на адукацыйныя стартапы. І ў гэтага шмат прычын.
Па-першае, людзі сталі больш сур'ёзна ставіцца да пошуку сябе і ўвесь час імкнуцца навучыцца нечаму новаму. Па-другое, тэмп жыцця вырас, а значыць, класічныя "пяць-гадоў-ва-ўніверсітэце-і-ты-спецыяліст" — гэта ўжо не варыянт. Ну, прынамсі, варыянт не для ўсіх. Па-трэцяе (але гэта далёка не апошняе!), каталізатарам для пошуку новых адукацыйных формаў стала пандэмія каранавіруса.
У першым пасля летніх канікул выпуску "Стартапніцы" адзначым пачатак навучальнага года аглядам еўрапейскіх EdTech-стартапаў. У ім будуць Edumus і CompAct з Эстоніі, Румынскі 3Minutes Job, Game Academy з Вялікабрытаніі, Inspace з Арменіі і беларускі праект Edudo.