Станіслаў Шушкевіч: «Незалежнасьці няма, любое распараджэньне Пуціна выканаюць»
2021-09-07 17:06
25 жніўня 1991 году Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце набыла статус канстытуцыйнага акту.
Беларусь стала незалежнай дзяржавай. А ўжо 9 верасьня Станіслаў Шушкевіч стаў старшынём Вярхоўнага Савету, найвышэйшага на той момант органу ўлады.
Свабода пагаварыла з палітыкам пра цяперашнія драматычныя падзеі, а таксама пра пэрыяд ягонага кіраваньня (1991–1994), які многія лічаць пікам дэмакратыі і беларусізацыі ў гісторыі Беларусі.
З інтэрвію вы даведаецеся:
Як Станіслаў Шушкевіч 30 гадоў таму ўяўляў цяперашнюю Беларусь.
Што такое незалежнасьць для краіны і чаму Беларусь «незалежная толькі тэарэтычна».
Ці сплаціла Беларусь сваю цану за незалежнасьць у параўнаньні з Украінай, якая перажыла дзьве рэвалюцыі, панесла тэрытарыяльныя страты і шматлікія людзкія ахвяры ў змаганьні за самастойнасьць ад Масквы.
Чаму беларусы выйшлі на пратэсты толькі ў 2020 годзе.
Як Шушкевіч ставіцца да эмігрантаў і чаму сам ніколі не пакіне Беларусь.
Хто зь лідэраў пратэстаў-2020 выклікае ў Шушкевіча найбольшую павагу.
Што паўплывае на тое, каб у Беларусі памянялася ўлада.