Сталі вядомыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады
2025-11-09 20:13
Літаратурнае і мастацкае журы назвалі пераможцаў прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.
Цырымонія ўручэння адбылася сёння, 9 лістапада, на фестывалі PRADMOVA ў Познані.
Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей.
У 2023 годзе ў літаратурнай намінацыі перамогу падзялілі:
Ева Вайтоўская за кнігу «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023) — за смелую імправізацыю паводле японскага сюжэту і беларускі свет гарэзлівага юнацтва;
Валер Гапееў за кнігу «Вольнеры. Прадвесце» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023) — за адкрыццё новай прасторы беларускага міфапаэтычнага космасу.
У мастацкай намінацыі перамагла Лізавета Лянкевіч за ілюстрацыі да кнігі Яна Бжэхвы «Акадэмія доктара Клякса» (выдавецтва «Папуры», 2023) — за сучасны падыход да стварэння ілюстрацый і кніжнага афармлення.
У 2024 годзе ў літаратурнай намінацыі пераможцамі сталі:
Альгерд Бахарэвіч за кнігу «Капітан Лятучая Рыба» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024) — за мастацкую трансфармацыю вобразу выгнання ў вялікае падарожжа насустрач свету;
Эльга Папова за кнігу «Мора ў горадзе» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024) — за лёгкі і нязмушаны аповед пра мора, якое заўжды з табой.
У мастацкай намінацыі пераможцам стала зашыфраваны (-ая) ўдзельнік (-ца): Маргарыта Аніс за ілюстрацыі да кнігі Вераніка Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца» (выдавецтва «Лубін», 2024) — за ўдумлівы падыход да стварэння графічнага нарытыву ды імерсіўнага макету.
У літаратурнае журы прэміі Цёткі сёлета ўвайшлі: паэт, перакладчык, філолаг
Андрэй Хадановіч; кніжная блогерка і папулярызатарка беларускай літаратуры
Кацярына Жамойдзіна; культурная менеджарка, заснавальніца фонду «Кніжны вырай»
Кацярына Веразуб. Астатнія сябры журы ўдзельнічаюць непублічна. Сярод публічных сябраў мастацкага журы — мастачка і ілюстратарка
Лілія Бусарава, якая стала пераможцай прэміі ў 2022 годзе.
Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў
Facebook,
Instagram і на сайтах арганізатараў. Задаць пытанні пра прэмію можна, напісаўшы на
litpremiji@gmail.com.