Сталі вядомыя фіналісты конкурсу на літаратурную прэмію Ежы Гедройця
2023-10-09 16:08
Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройця апублікавалі кароткі сьпіс намінантаў у 2023 годзе.
«Журы правяло фундамэнтальную працу, каб абраць з пятнаццаці моцных намінантаў шасьцярых, якія ўвайшлі ў кароткі сьпіс. Тыя, хто сачыў за прэміяй раней, ведаюць: наступны крок — вызначэньне ляўрэатаў», — адзначылі ў сваім паведамленьні арганізатары прэміі.
У шасьцёрку наймацнейшых пісьменьнікаў XII сэзона літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця:
Алег Дашкевіч з кнігай «З вышыні птушынага палёту» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
Сяргей Лескець з кнігай «Шэпт» (Мінск: выдавецкая ініцыятыва «Вільма» супольна з Р. Цымбераў, 2022)
Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022)Сьцяпан Стурэйка з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя» (Мінск: Янушкевіч, 2022)
Іна Снарская з кнігай «Зачараваны скарб» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
Макс Шчур з кнігай «Там, дзе нас няма» (Логвінаў, 2022)
Сярод 15 намінантаў разглядаліся і тры кнігі зь «Бібліятэкі Свабоды», але яны не трапілі ў кароткі сьпіс.