Стагоддзе таму беларусы танцавалі, між іншым, танга
2023-04-17 20:44
У беларускім хабе «Новая зямля» ў Беластоку беларусы вывучаюць традыцыйныя танцы сваіх продкаў.
Верабей, Млын, Мяцеліца, Полька-бабка і шмат іншых танцаў. У беларускім хабе «Новая зямля» ў Беластоку беларусы вывучаюць традыцыйныя танцы сваіх продкаў. Гэта танцы пад дуду і электронныя запісы, а далучыцца можа любы ахвотны.
У апошнія гады ў Польшчы ды Беларусі назіраецца рост інтарэсу да традыцыйнай музыкі і танцаў. З'яўляюцца танцавальныя вечарыны, ночы танцаў, танцавальныя заняткі. Заняткі па беларускіх традыцыйных танцах у Беластоку ладзяцца штонядзелю, а з музыкамі ды танцорамі гутарыла Анна Пятроўская.
слухайце аўдыё