Спяваем Беларусь: як творцу за мяжой не згубіць адчуванне радзімы?
2021-09-14 18:15
За апошні год з’ехаць у вымушаную эміграцыю давялося і значнай колькасці творчых людзей — музыкантам, акторам, мастакам. За мяжой яны, як і іншыя беларусы, сутыкнуліся з сітуацыяй, калі найперш трэба ўладкаваць жыццё, а потым ужо думаць пра творчасць.
Ці ёсць у творчых людзей магчымасць і за мяжой працягваць сваю працу? Ці ёсць цікавасць за мяжой да беларускай культуры? Што чакае беларускую культуру, калі рэпрэсіі працягнуцца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае музыкант Пётр Клюеў.