- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
МЯТNA – гэта музычны праект Юрыя Круглікава і Волі Чайкоўскай, заснаваны ў 2007 годзе. Музычны стыль, у якім працуе МЯТNA, умоўна можна ахарактэрызаваць як электронны арт-рок. Аднак гэта вельмі прыблізная дэфініцыя, бо праект – сінтэз уласных музычных і паэтычных вынаходак. У 2008 годзе пабачыў свет дэбютны альбом праекту МЯТNA “Спрэс гуло”, які крытыкі і слухачы называюць шумавым, эмбіентным альбомам. “Спрэс гуло” – гэта эксперымент з формай, гучаннем, гуказвядзеннем. Вашай увазе -- кампазіцыі з альбома "Спрэс гуло". Яны змешчаны для азнаямлення ў нізкай якасці.