- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны на 23 верасня 2012 года. У Магілёўскай вобласці ўтворана 809 выбарчых участкаў. У параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі іх колькасць зменшылася на 30. На скарачэнне участкаў паўплывала негатыўная дэмаграфічная сітуацыя і новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне. Колькасць выбаршчыкаў на ўчастках Магілёўшчыны вагаецца ад 3 да 20 тысяч чалавек.