be
epub pdf

Споведзь

Геніюш Ларыса

Ужо сама назва гэтай кнігі прымушае адкрыць яе і заглыбіцца ў чытанне. “Споведзь” Ларысы Геніюш – шчыры аповед пра жыццё, пра тое хто і калі спрычыніўся да пакут беларускага народа, як было савецкіх вязьніцах і лагерах, колькі прыйшлося перацярпець прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі за тое, што не захацелі адмовіцца ад сваіх перакананняў, што да апошняй хвіліны жыцця заставаліся Беларусамі. Дзяцінства, маладосць, замужжа, жыццё ў эміграцыі, пакуты ў лагерах, пераслед за беларускасць – усё гэта ў “Споведзі”, і як на споведзі – шчыра і без прыўкрас. Ларыса Геніюш, пішучы свой жыццярыс, спавядалася ў прамым значэнні гэтага слова, але не толькі перад Богам, але і перад грамадствам, перад нашчадкамі і перад памяццю продкаў. Яе “Споведзь” адзін з немногіх эпісталярных твораў у беларускай літаратуры, створаны без аглядкі на цэнзуру, з поўнай адказнасцю і шчырасцю з рукой на сэрцы. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Геніюш Ларыса
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1993
  • Рэдактар: Пазняк З. К.
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Памеры: 271с., [13] л. іл., партр.
  • ISBN: 5-340-00876-2
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва, Мэмуары
  • Copyright: © 1993 by Ларыса Геніюш
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1653, MiOKB — 3200
  • Дадатковая даведка: Падрыхтоўка тэксту, прадмова, каментарыі М. М. Чарняўскага
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org