- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ян Антоні ЧАЧОТ (24 чэрвеня (7 ліпеня) 1796, в. Малюшычы Навагрудскага пав. Слонімскай губ., цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці — 11 (23) жніўня 1847, Друскенікі, цяпер Друскінінкай, Літва; Псеўданім: Tłumacz Piosnek wieśniaczych z nad Niemna i Dźwiny; Крыптанімы: Jan Cz…t; Jan Cz…tt; F. Kol…) — беларускі і польскі паэт, фалькларыст, мовазнавец. У 1809 паступіў у павятовую школу дамініканаў у Навагрудку, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Адамам Міцкевічам. Восенню 1816 паступіў на аддзяленне маральных і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта. З-за матэрыяльных праблем пакінуў вучобу і ўладкаваўся на працу ў віленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў Радзівілаў. Часта выязджаў у Мінск, Навагрудак, Варшаву. У 1818 быў прыняты ў Таварыства філаматаў. На паэтычным турніры філаматаў, які адбыўся 21 снежня 1818 у Вільні, быў прызнаны трэцім (пасля Адама Міцкевіча і Тамаша Зана) паэтам. З 1820 узначаліў Блакітны (літаратурны) аддзел у складзе Таварыства філарэтаў. Арыштаваны 10 кастрычніка 1823 у час выкрыцця тайных студэнцкіх згуртаванняў пры Віленскім універсітэце. Зняволены ў Базыльянскіх мурах да 22 кастрычніка 1824. У зняволенні склаў рукапісны зборнік «Песенкі і іншыя вершы», які ўдалося перадаць на волю. Сасланы спачатку ў крэпасць Кізіл, у маі 1825 адпраўлены ва Уфу. У 1828 паступіў там на дзяржаўную службу. З 1830 жыў у Цверы. З 1833 пасяліўся ў Лепелі, дзе працаваў у кіраўніцтве Бярэзінскага канала. У 1841 атрымаў дазвол пераехаць на Навагрудчыну, працаваў у Шчорсаўскай бібліятэцы да смерці яе ўладальні