- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта было пасля таго, як ужо ўсё было. Хаця, што гэта было? Што значыць усё? Ніхто з пэўнасцю не ведаў. Але адчувалі ўсе – нешта было. Адчувалі вельмі спякотную і сухую вясну. Непадобную да вёснаў мінулых. Асабліва той першы дзень ці ноч на Вербніцу, калі гэта і здарылася. З чаго і пачаўся новы хісткі адлік часу. Часу ўжо страчанага для таксама страчанай тут зямлі і гэтакіх жа, страчаных ужо, людзей. Хаця Зямля яшчэ рухалася ў сусвеце і тут, а час, згодна найноўшых даследаванняў навукі, заставаўся нязменна нерухомым, адзіна вечным. На першы погляд – усё як не напрыканцы, а напачатку: як нічога яшчэ не было – і ўсё ўжо і яшчэ было. (фрагмент)