en

Соркіна Іна

Соркіна Іна

Гісторык, кандыдат гістарычных навук (1998), дацэнт (2003). Нарадзілася ў Гародні. Вучылася ў СШ № 2 г.Капыля.

У 1993 закончыла гістарычны факультэт, у 1996 — аспірантуру Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы. У 1996 - 2014 гг. працавала на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэту. Цяпер супрацоўнічае з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і Цэнтрам беларускіх студый Варшаўскага ўніверсітэта. Лаўрэат Узнагароды імя Льва Сапегі (Польшча, 2014-2015).

Даследуе гісторыю мястэчак Беларусі, аўтарка некалькі дзясяткаў артыкулаў, апублікаваных у Беларусі і за мяжой, манаграфіі “Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.” (Вільня: ЕГУ, 2010.)

Соркіна Іна :: Publications

pdf

Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.


Соркіна Іна

Транспарт, гандаль, прамысловасць, штодзённае жыццё беларускіх мястэчак на пераломе 18 і 19 стагоддзяў. Не вялікія гарады і не маленькія вёскі. Мястэчкі, іх шматкультурнасць, многагалоссе і рознамоўе сталі тэмай даследавання аўтара. Пытанні канфесійнасці, традыцыі розных культур, адукацыя і культурнае...… More

pdf

Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX стст

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 7–8 лістапада 2014 г.)

Матэрыялы зборніка прысвечаныя сацыяльным аспектам гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гарадскі гісторыка-культурны асяродак. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гістарычная ўрбаністыка...… More

Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння

(да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на магдэбургскае права)
Скеп’ян А. А., Даніловіч В. В., Доўнар А. Б. - уклад.

Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця Навагрудскай зямлі і самога горада Навагрудка, змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на міжнароднай навуковай канферэнцыі. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Навагрудчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў...… More

pdf

Гарадзенскі палімпсест

Людзі даўняй Гародні. XV – XX стст.
Смалянчук Алесь - рэд.

Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга...… More

pdf

Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні

беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зборнік навуковых артыкулаў

Зборнік навуковых артыкулаў «Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні» вызначаецца актуальнасцю тэматыкі і прысвечаны шырокаму колу праблем беларуска-польскіх моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх даследчыкаў — спецыялістаў у галіне філалогіі...… More

pdf

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV - XX ст.
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць...… More

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы Х Міжнароднай канферэнцыі (Гродна - Мір, 24-25 кастрычніка 2002 г.)

Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці....… More

pdf

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры...… More

pdf

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў 4

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Hadawik Centra Bielaruskich Studyjau” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Celem powstania Centrum jest umożliwienie pracy i rozwoju białoruskim naukowcom...… More

pdf

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў 3

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Hadawik Centra Bielaruskich Studyjau” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Celem powstania Centrum jest umożliwienie pracy i rozwoju białoruskim naukowcom...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org