Снег: нацыянальная ідэя хаваецца ў лозунгу “Жыве Беларусь!”
2021-06-03 15:56
У эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Арт Сядзібы Алесь Снег.
Нечакана нават для саміх сябе людзі сталі ганарыцца тым, што яны — беларусы. Больш за тое, яны паверылі ў сябе і зразумелі, што лёс краіны залежыць ад іх. Для іх стаў важным лозунг “Жыве Беларусь!”. І калі кожны чалавек можа сказаць, што Беларусь жыве таму, што я раблю нешта для гэтага, — у гэтым, магчыма, і будзе нацыянальная ідэя, перакананы Алесь Снег.
Пра тое, чаму беларусы так доўга не маглі прыняць сваю “беларускасць” і ці стане для “новых” беларусаў каштоўнасцю беларуская культура, мова і гісторыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Снегам.