- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сітуацыя са СМІ ў Беларусі змянялася на працягу 2012 года разам са зменамі грамадска-палітычнай і эканамічнай сітуацыі. Першая палова года характарызавалася ўзмацненнем напружання ў адносінах паміж уладай і прэсай. Асноўнымі сродкамі ціску на журналістаў і СМІ ў гэты перыяд былі папярэджанні пракуратуры і КДБ і забарона некаторым журналістам выязджаць з краіны, якія суправаджаліся прапагандысцкай кампаніяй на дзяржаўным тэлебачанні супраць грамадскага аб’яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (далей па тэксце - БАЖ). Крытычнай кропкай медыйнага года стала ўзбуджэнне летам 2012 трох крымінальных спраў супраць журналістаў