- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другая кніга Наталкі Харытанюк — пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама трапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася. Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным — тугой. Як ва ўсякім метафізічным дэтэктыве, у “Смерці лесбіянкі” ўсё пачынаецца са злачынства. Хаваючыся ад праклёну, які мусіць спраўдзіцца да канца года, наратарка ў апошнія дні снежня ўцякае ў Полацак, да сваёй цёткі, дэкана філалагічнага факультэта. У гэты самы час у бібліятэцы факультэта знаходзяць труп… Кожны з персанажаў вядзе сваё следства. Мае сваіх падазраваных. Шукае сабе алібі. Разгадка ж адна і да невыноснасці простая.