«Смеласць» Аляксея Палуяна на кінафестывалі Millennium Docs Against Gravity у Польшчы
2021-09-06 18:44
У варшаўскім кінатэатры «Kinoteka» (Палац культуры і навукі) адбудуцца паказы дакументальнага кіно Аляксея Палуяна пад загалоўкам «COURAGE»- («Смеласць»).
Беларускі рэжысёр і ягоны фільм запрошаны на кінафестываль Millennium Docs Against Gravity.
Фільм здумаўся даволі коратка як для дакументальнага кіно – менш за тры гады. Большасць матэрыялаў, якія ўвайшлі ў фінальны фільм, гэта матэрыял зняты падчас пратэстаў у жніўні 2020 г. Гэта фільм пра трое беларускіх мастакоў – акцёраў Беларускага Вольнага тэатру, пра ролю мастака ў беларускай незалежніцкай, культурнай рэальнасці. Фільм называецца «COURAGE»-«Смеласць». Гэта смеласць беларускага народа, які ўлетку сказаў сваё «не!»
«Але першапачаткова мне было цікава зразумець смеласць і ролю мастакоў», – адзначае
Аляксей Палуян.
Героямі з'яўляюцца трое акцёраў:
Дзяніс Тарасенка,
Марыя Якубовіч і
Павал Гарадніцкі.
«Гэта фільм пра іх смеласць, асабістыя прынцыпы. Мяне заўсёды цікавіла гэтае пытанне – ці рэальна быць незалежным мастаком у сучаснай Беларусі. Працаваць на такія тэмы, на якія яны працуюць гэта і, паводле мяне, смеласц», – распавёў нам рэжысёр.
У Польшчы прэмʼера «COURAGE»-«Смеласць» была на кракаўскім кінафестывалі дакументальнага кіно, а зараз ён трапіў у варшаўскі кінафестываль дакументальнага кіно Millennium Docs Against Gravity.
У Варшаве запланавана агулам 5 паказаў. Першы быў у суботу, сёння і заўтра другі з удзелам рэжысёра.
А пасля фільм ідзе падарожнічаць па польскіх гарадах: 8-га верасня – Познань, 9-га Вроцлаў, 10-га- Гдыня і 11-га верасня Быдгашч.
«Я асабіста запрашаю беларусаў, якія зараз вымушана знаходзяцца ў Польшчы. Я вельмі буду рады, калі прыдуць як мага больш беларусаў» – сказаў Аляксей Палуян.
яс