- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бізнесоўца Андрэя Раіка ў 1-м Маскоўскім завулку дый па ўсім горадзе, мабыць, праз сугучча прозвішчаў завуць Райкіным, хоць і не мае ён аніякіх адносін да славутых артыстаў-сатырыкаў. На наступны дзень пасля Раікавага дня нараджэння ягоны сусед па сядзібе Ігар А. па мянушцы Камісар пазваніў імяніннікавай жонцы: – Ты, Светка, канечне, можаш і не запрашаць мяне сёння на вячэру, але ўяві сабе, колькі салатаў і нават шашлыкоў давядзецца табе выкінуць! А калі сябры ды найбліжэйшыя суседзі не дапамогуць знішчыць барыла гарэлкі, якой твае госці не далі рады ўчора, дык сёння ўсю яе выжлукціць твой Андрэй. Я, канечне, магу і не прыходзіць, але ж ты падумай як след, паклапаціся пра мужава здароўе. (фрагмент)