be

Слоўнік сваяцтва

Сярод нашых людзсй за межамі нашай бацькаўшчыны - Беларусі, заўважваецца перайманьне чужых названьняў у адносінах сямейнага й родавага сваяцтва. Чытаючы паважнага аўтара кніжку, дзе напісана: «Марыніна швагерка». Гэты сказ адразу кінуўся ў вочы, бо жанчына ніколі ня мае швагеркі. Паводле зьмссту апавяданьня, тут ідзе мова пра жонку Марынінага брата, якая ёй ёсьць «братавой» альбо «браціхай», але ніколі швагеркай. Мы ня робім тут абвінавачваньня аўтару кніжкі, бо падобньк зь ня веданьня не запісаных прыкладаў ёсьць множасьць. Можна пачуць сярод беларусоў на чужыне вельмі чужыя налёты на нашую мову, як «кузынаў», «пляменьнікаўг ды яшчэ горш, што нявестка мужыковага бацьку называе не сьвёкрам, але цесьцям, а маці цешчай, а мужыковага брата - не дзеверам, а шваграм, і т. п. На насчупных бачынах падаем беларускі слоўнік названьняў асоб у адносінах сямейнага й родавага сваяцтва.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
  • Месца выхаду: Таронта
  • Дата выхаду: 1992
  • Рэдактар: Мітрапаліт Мікалай
  • Выдавец: Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
  • Памеры: 17с., 17см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Рэлігія, Слоўнікі, Грамадзтва
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 907
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org