- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вечар, як ціхі лебедзь, узняў крылы над белай зямлёй. Пах узбуджанай вясны, быццам чара дзіўнага напітку, зачараваў думкі і авалодаў сэрцам. Цішыня. Дарогай мілагучна прабег чорны сон. Аддаліўся. А ў пакоі, як заўсёды, промні чорных літар свяцілі быццам лампада на раз'юшаным моры. Пышны цень кветак парушыў спакой белых сцен, а памяркоўны ход гадзінніка абвяшчаў набалелае. Час... Лятучае гора... Імчыць хутчэй за ўсіх... (Капій Б. Нечаканасць - фрагмент)