- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ігнат Дварчанін (1895-1937). Настаўнічае ў вясковых школах, трапляе на Заходні фронт І сусветнай і ўдзельнічае ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці — ён сябра партыі Беларуская сацылістычная грамада, дэлегат Усебеларускага з’езду. У 1918 працуе ў Маскве, спрыяе ўзнікненню Савецкай Беларусі. Потым пераязджае на захад, працуе на дробных пасадах у Вільні, Дзвінску, піша вершы. Урэшце трапляе на гісторыка-філалагічны факультэт Карлава ўніверсітэта ў Празе, дзе абараняе дысертацыю «Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве». Пасля Прагі ўключаецца ў культурніцкую дзейнасць і палітычную барацьбу, становіцца дэпутатам Сейму. У 1930 арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны да 8 год турмы. У 1932, разам з іншымі беларускімі пасламі польскага сейму, абменены савецкай уладай у выніку дамоваў паміж Польшчай і СССР. Праз зусім кароткі час усе былыя парламентарыі былі арыштаваныя ўжо ў Менску па чарговай калектыўнай сфабрыкаванай справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Дварчанін прыгаворваецца да расстрэлу з заменай пакарання на 10 год лагероў. Там, на поўначы Расіі, на будаўніцтве Беламорканалу, ён адбывае новы тэрмін, там жа ў лагеры яго зноў арыштоўваюць у 1937, каб расстраляць.