- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навуковая дзялянка Алены Яскевіч - цэласная, не раз'яднаная ўнутранымі перагародкамі, філалогія. Пра што б ні пісала даследчыца: пра знакамітыя старабеларускія лексіконы ці вобразны феномен роднага слова, пра вытокі нацыянальнай балады ці верш Ул. Караткевіча, пра граматыку І. Ужэвіча ці пра Скарынаву спадчыну, - гэта абавязкова росшук некалі забытага, канцэптуальна абноўлены погляд на праблему.