- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мабыць, любы чалавек, які лічыць сябе прыхільнікам Маці Божай, хоць бы раз у жыцці задаваўся пытаннем: чаму ў нас так шмат выяў Марыі, калі Маці Божая адна? А адказ просты. Па аналагічнай прычыне мы робім шмат фатаграфій любімай асобы: некаторыя здымкі лепш выражаюць пэўныя рысы характару альбо адлюстроўваюць нейкі аспект яе прыгажосці, а часам увекавечваюць абставіны незвычайнай сустрэчы. Не можам “развітацца” з такімі выявамі. Таксама і марыйныя абразы спачатку нагадваюць і набліжаюць нам духоўную прысутнасць Марыі. Любім Яе, таму не дзіўна, што хочам адчуваць Яе блізкасць. Аднак некаторыя абразы ўшаноўваюцца вернікамі асаблівым чынам. Іх вешаюць у дамах, кладуць у партманет з дакументамі альбо ў аўтамабіль. І ўсё з-за асабістай чуласці, альбо з-за рыс марыйнай духоўнасці, якія тыя выражаюць, альбо з-за выключнага моманту сустрэчы з Маці Божай, які адзначыў ласкай чалавечую гісторыю. Часта хрысціяне даюць назвы сакральным абразам у залежнасці ад месца іх культу (напр. Маці Божая Вастрабрамская), ад іх духоўнага характару (напр. Маці Божая Ласкавая) альбо ад ласкаў, аб якіх прасілі ў патрэбах (напр. Маці Божая, Развязваючая Вузлы). Часам назва абраза вынікала з глыбокага духоўнага паслання, заключанага ў сімволіцы іконы, так, як у абразе Нястомнай Дапамогі. Марыя дапамагае нам ісці дарогай веры і быць паслухмянымі волі Айца. Як Маці, хоча лепшага для сваіх дзяцей. Прагне, каб мы выкарысталі тварэнне Яе Сына Езуса Хрыста.