en

Сямашка Віктар

Сямашка Віктар

Віктар Сямашка – паэта, музыка, журналіста. Нарадзіўся ў 1980 г. ў Менску. Упершыню публічна агучыў уласныя вершы ў 1992 г. ў этэры Беларускага радыё. У 1998 - 2001 гг. уваходзіў у склад музычна-паэтычнае фармацыі «Кузьнец і Сяманя». У 2001 г. удзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, што ладзіў Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Зь 2001 г. працуе ў ансамблі інтуітыўнае імправізацыі «Князь Мышкін» (у некаторых праграмах выкарыстаныя яго вершы). Паралельна ў 2004 – 2007 гг. супрацоўнічаў з псыха-фольк-гуртом «Нагуаль». У складзе азначаных гуртоў выступаў у Беларусі, Польшчы, Летуве, Украіне, Расеі, Францыі. Зь 2010 г. выступае з бардамі Раманам Ярашам, Андрэем Касьценем, Максімам Іўкіным. У 2002 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Зь 2005 па 2009 гг. – аўтар і вядоўца праграмы пра беларускую музыку «Новая зямля» на Radio Unistar, зь 2010 г. – аналягічнае праграмы "Кракатук" на Radyjo Racyja. У 2006 г. выдаў кнігу вершаў “Марыя S.”, у 2011 г. – “ReRa”. Друкаваўся ў часопісе “Дзяслоў” (№1 (50), 2011 г.). У тэкставым выглядзе публікуе вершы ў блёгу vvsiamashka.blog.tut.by, у аўдыё-вэрсіі на vvsiamashka.podfm.ru.

Сямашка Віктар :: Publications

pdf

Аўтар мае рацыю заўжды


Сямашка Віктар

У кнізе паэта, музыкі, журналіста Віктара Сямашкі сабраныя вершы, напісаныя цягам 2009 – 2011 гг., дапрацоўка якіх трывала да моманту публікацыі....… More

pdf

Ромб


Сямашка Віктар

У сваёй чацьвертай па ліку кнізе паэта-авангардыста Віктар Сямашка ва ўласьцівай яму манеры аналізуе ды інтэрпрэтуе рэчаіснасьць і ўласнае жыцьцё з дапамогай інструмэнтаў прыродазнаўства, этнаграфіі, астраноміі, сацыялёгіі ды іншых дысцыплінаў. Шэсьць прадстаўленых цыкляў напісаныя цягам 2012 – 2014...… More

pdf

Габітацыя

Тры вершаваныя цыклы
Сямашка Віктар

У зборнік “Габітацыя” ўвайшлі тры цыклі вершаў, створаныя Віктарам Сямашкам у перыяд з кастрычніка 2006 г. да траўня 2008 г.: “Габітацыя”, “Дафарэнцыя” і “Гзымс”. Імя кнізе дала вёска зь незвычайным назовам Габітацыя, якая месціцца ля Будслава. У перакладзе з лацінскае мовы habitatio значыць “пражываньне...… More

pdf

ReRa

Вершы
Сямашка Віктар

У кнізе паэта, музыкі, радыёвядоўцы Віктара Сямашкі прадстаўлены цыкл вершаў «ReRa». Тэксты пісаліся пераважна ў другой палове 2008 г. падчас візітаў аўтара на Лагойшчыну. Рэра — гэта беларускае дыялектнае слоўца, якое абазначае неахайнага чалавека....… More

pdf

Родным, Марыя S., Kwiecień

Тры вершаваныя цыклі
Сямашка Віктар

"Заліхвацкія віражы мысьленчых асацыяцыяў! Найдзіўнейшая кампаноўка словаў!" Валерыя Кустава. "Не адрываючыся, прачытаў рукапіс. Гэта будзе сьвежая цікавая кніга. У Вас ёсьць, што сказаць, і Вы выказваеце гэта па-свойму... Быў рады пачуць сьвежы голас у нашай паэзіі." Рыгор Барадулін...… More

pdf

Дзеяслоў 50

Літаратурна-мастацкі часопіс

Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо...… More

Тэксты


Сямашка Віктар

Віктар Сямашка – паэт, музыка, журналіст. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску. Упершыню публічна агучыў уласныя вершы ў 1992 годзе ў эфіры Беларускага радыё. У 1998 - 2001 гг. уваходзіў у склад музычна-паэтычнае фармацыі "Кузнец і Сяманя". У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org