- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На парадку дня кангрэса былі: справаздача аб стане грамадзянскай супольнасці ў краіне, развіцці рэгіянальных ініцыятываў, прэзентацыя прэміі "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці", а таксама восем тэматычных круглых сталоў. Сябрамі Асамблеі на дадзены момант з'яўляюцца 302 беларускія няўрадавыя арганізацыі, большасць з якіх і накіравалі сваіх прадстаўнікоў на форум. У працы кангрэсу бралі ўдзел і сябры пастаўскай раённай арганізацыі ТБМ, якія прэзентавалі сваю дзейнасць праз інфармацыйны стэнд і апошнія нумары бюлетэня "Шыпшына".