- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У чацвер, 21 лютага, у канцэртнай зале школы мастацтваў, што па вуліцы Чырвонаармейскай, сабраліся прыхільнікі беларускай мовы, каб разам адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы. Увазе прысутных была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя "Пагавары са мной на мове...", якую падрыхтавалі супрацоўнікі дзіцячай раённай бібліятэкі сумесна з раённай суполкай Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Імпрэзу адкрыла яе ініцыятар і арганізатар Людміла Сяменас, прачытаўшы верш І. Пракаповіча "Пагавары са мной на мове", які стаў як бы эпіграфам вечарыны. Потым на сцэну выйшлі вядучыя: сімпатычныя адзінаццацікласніцы пастаўскай гімназіі Каця Дунец і Даша Гуцалюк. Беларуская мова, аздобленая пяшчотнымі галасамі дзяўчат, гучала шчыра і пранікнёна.