- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад нас хаваюць нашу Беларусь. Хаваюць за рускамоўнымі шыльдамі вуліц, якія носяць імёны расійскіх дзеячоў, таптаўшых нашу зямлю і забіваўшых лепшых яе сыноў і дачок. Хаваюць у рускамоўных школах, дзе беларускасць прынізілі да разраду трэцяй катэгорыі. Яе хаваюць нават за нашымі імёнамі, пераробленымі на расійскі лад: быў Юрась, стаў Юрый, быў Міхась, стаў Міхаіл. Хаваюць за рускамоўнымі газетамі і кнігамі, радыё і тэлебачаннем.