Шымборска двойчы. Прэзентацыя дзвюх кніг Віславы Шымборскай па-беларуску
2024-03-01 22:02
Перакладчыкі Марына Казлоўская, Наталля Русецкая і Андрэй Хадановіч размаўлялі пра творчасць славутай набелісткі і прадставілі чытачам зборнікі "Канец і пачатак" і "Партрэт з памяці", што на працягу некалькіх месяцаў выйшлі ў выдавецтвах "Логвінаў" і "Gutenberg" з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Паэткі.
Што аб’ядноўвае, а што адрознівае гэтыя дзве кнігі?
Якія тэмы і матывы спадарожнічалі аўтарцы ўсё жыццё?
У чым карані славутай самарэфлексіі і самаіроніі польскай паэткі?
Ці лёгка выбраць найлепшае ў творчасці патрабавальнай да сябе пісьменніцы, якая лічыла сметніцу галоўным творчым інструментам аўтара?
Якія "добра забытыя" творы паэткі вярнуліся да чытачоў на яе стогадовы юбілей?
Што ў паэзіі Шымборскай было выклікам для беларускіх перакладчыкаў?
Прэзентацыя прайшла ў межах літаратурнага цыклу "Санаторый пад клепсідрай".