- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вечар поўз, як чарапаха, але ўсё ж поўз. Яму не было куды спяшацца. Ён выдатна ведаў, калі і дзе трэба з’явіцца. Асабліва дзе. Ён любіў месцы, дзе яго чакалі, таму ніколі не спяшаўся да іх, бо нібыта смакаваў сваё хуткае з’яўленне, гуляючы ў Бога. Яму падабалася вяршыць лёсы, застаючыся абыякавым, праўда, да таго, ламаў ён іх ці рабіў шчаслівымі. Вечар не адрозніваў адценняў у адносінах. І ў гэты раз ён не спяшаўся. Ведаў, што з’яўленню яго будуць рады. Дакладней, радая. Жанчына, якая стаяла ў акне, нібы каханага выглядвала, які вяртаецца з працы, досыць доўгі час, раптам завесіла акно шчыльнай шторай, быццам стамілася чакаць. Але вечар паспеў скокнуць у кватэру, як кошка, праз фортку на падаконне, потым на падлогу і на канапу ўлегчыся, згарнуўшыся абаранкам. (фрагмент)