«Шлём сьвету сыгнал SOS». Цапкала, Агурбаш, Лосік і Калаур пра міжнародны заклік да дапамогі
2021-08-12 19:49
Кіраўніца Беларускага жаночага фонду Вераніка Цапкала, удзельніца праекту «SOS» і жонка палітвязьня Дар’я Лосік, ініцыятарка праекту «SOS» сьпявачка Анжаліка Агурбаш і студэнтка Рочэстэрскага ўнівэрсытэту, валянтэрка фонду Ксенія Калаур расказваюць аб праекце «SOS».Гэта відэазварот, у якім сваякі ахвяраў рэпрэсіўнай машыны заклікаюць да вызваленьня сваіх блізкіх. Мэта праекту — расказаць пра тых, хто цяпер сядзіць у турмах за свабоду.