en
epub

Шляхецкія апавяданні

Рублеўская Людміла
Апавяданні

Пачыналіся цёмныя лістападаўскія ночы — бяззорныя, чорныя, быццам сама безнадзейнасць, перавітыя жалобнымі стужкамі смугі. Андрусь слабеў. Кожны крок даваўся з цяжкасцю — усё-ткі застудзіўся тады, у халоднай, засыпанай срэбнай восеньскай расой лагчавіне. Коні жандараў тупаталі наверсе, на ўзгорку, і нельга было нават паварушыцца, каб адчуць знямелае ад холаду цела — нібыта яно само ўжо з туману і мокрай зямлі. На амаль голых галінках хмызнякоў гайдаліся дзівоснымі ўпрыгожаннямі сініцы, буйныя кроплі сыпаліся з галінак уніз, быццам перліны з парваных караляў, і Андрусю здавалася, што гэты аксамітны шум зараз выдасць яго. Але самі сінічкі нават не ценькнулі. Можа, ім перадаўся страх чалавека? (Слова гонару, фрагмент)

Catalog: Kamunikat.org
  • Publication Date: 2021
  • Category: Belles-Lettres
  • Copyright © 2003 by Людміла Рублеўская, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Book Collection: KAMUNIKAT
  • Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Людміла Рублеўская, Сэрца мармуровага анёла. Аповесці, апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003 (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org