- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
53. Спэцыяльны дакладчык пільна сачыў за масавымі дэманстрацыямі, якія распачаліся ў лютым 2017 году і былі арганізаваныя на знак пратэсту супраць ажыцьцяўленьня прэзыдэнцкага дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», прынятага ў 2015 годзе. У ім прадугледжваецца ўвядзеньне новага збору для асоб, якія ня маюць занятасьці цягам больш за 183 каляндарных дзён на год, у дачыненьні да якіх выкарыстоўваецца прыніжальны тэрмін «дармаеды». Паводле дадзеных падатковай праверкі, праведзенай у лютым 2017 году, сама меней 470 000 чалавек павінны аплаціць збор у памеры 250 даляраз ЗША, што складае прыкладна дзьве траціны ад сярэднямесячнай заработнай платы. Укараненьне гэтай адвольнай і жорсткай меры ва ўмовах пагаршэньня эканамічнай сытуацыі справакавала найбуйнейшыя за пэрыяд з 2010 году вулічныя пратэсты ў шмат якіх гарадох Беларусі.