- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У эфіры Еўрарадыё — старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кандыдатка сацыялагічных навук Аксана Шэлест.
Нас яшчэ чакаюць прыгожыя, упартыя і, магчыма, спрэчныя дыскусіі, якія павінны прывесці да разумення таго, што мы бачым у вобразе будучыні Беларусі. Нам трэба зыходзіць з таго, што ніякага іншага выйсця, як пабудова грамадзянскай нацыі, у нас няма. І тое, што мы будуем сёння, куды трансфармуецца Беларусь, — гэта грамадзянская нацыя, перакананая Аксана Шэлест.